«Belarus Fashion Week»: старт неўзабаве!


Тыдзень моды ў Беларусі адбудзецца ў Менску 21-25 кастрычніка. Падчас імпрэзы гледачам пакажуць больш за 30 жаночых і мужчынскіх калекцый вясна-лета 2016.

Ужо адбыўся кастынг мадэляў для паказаў «Belarus Fashion Week»: у ім узялі ўдзел сотні найпрыгажэйшых дзяўчат і хлопцаў. Мадэлі мусілі адпавядаць некалькім крытэрам: мець досвед у паказах, рост – не менш за 172 см, пры сабе дзяўчаты мусілі мець боты на абцасах.

Тыдзень Моды ў Беларусі («Belarus Fashion Week») – міжнароднае прафесійнае мерапрыемства, арыентаванае дзеля папулярызацыі дызайнерскага адзення «prêt-a-porter» і «prêt-a-porter de luxe» у Беларусі. Першы сезон BFW адбыўся ў Менску ўвосень 2010 года.

Сёлета імпрэза адбудзецца па адрасе праспект Пераможцаў, 14.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў