Беларусь дэпартуе двух затрыманых украінцаў і грамадзянку Расеі


Двух затрыманых на сакавіцкіх акцыях пратэсту грамадзянаў Украіны дэпартуюць, яшчэ адзін застанецца адбываць 15-дзённы арышт.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Дэпартамента консульскай службы Міністэрства замежных спраў Украіны Васіль Кірыліч, падае інфармацыю BBC Украіна.

Паводле дыпламата, усяго ў Менску на акцыях пратэсту затрымалі трох украінцаў, але арыштавалі толькі аднаго – Руслана Цярэшчанку. Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Раней у Беларусь не пусцілі аўтобус з украінцамі. Інцыдэнт адбыўся ў пункце пропуску «Новая Гута», дзе затрымалі аўтобус маркі «Ванхолл», у якім знаходзіліся 57 грамадзянаў Украіны, чацвёра грамадзянаў ЗША і адзін грамадзянін Індыі, які ехаў з Кіева ў Менск. Беларускія памежнікі ў некалькіх пасажыраў правялі спецыяльную праверку дакументаў.

Апошнім часам беларускія ўлады некалькі разоў рэзка «праехаліся» па Украіне. Таму прадстаўніцтва суседняй краіны вырашыла адрэагаваць на апошнія заявы Лукашэнкі пра «лагера баевікоў» ва Украіне, непацверджанае прарванне джыпа са зброяй на мяжы ды зняважлівыя выказванні пра герояў Нябеснай сотні, што прагучалі ў бэтэшным «расследаванні» «Званок сябру».

Гэта не адзіныя замежнікі, якіх затрымалі падчас акцый прымеркаваных да Дня Волі. Вядома пра брытанскага журналіста Філіпа Ўорыка, з якога здзекаваліся амапаўцы.

13 содняў далі грамадзянке Расеі Вользе Рошчынай. Пазнец яе таксама вырашылі дэпартаваць. Дзяўчыну затрымалі супрацоўнікі АМАПу ў раёне Акадэміі навук. Яна прыехала як турыстка, запытала, як прайсці ў цэнтр, пасля чаго яе скруцілі.

Іншыя расейцы, Павел Ермалаеў і Аляксей Паліховіч, атрымалі 5 і 12 сутак адпаведна і адбываюць пакаранне ў турме на Акрэсціна. Андрэуша Шчуру абвінавацілі ў дробным хуліганстве і прысудзілі штраф.

27 сакавіка ў Менску прайшлі масавыя суды над затрыманымі 25 і 26 сакавіка. Содні і штрафы атрымалі больш сотні чалавек.

Поўны спіс затрыманых на акцыях.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары