Беларусь даслала Сірыі 25 тон гуманітарнай дапамогі


Гуманітарны груз з Беларусі прыбыў у порт Латакіі 18 лістапада. Сірыйскі бок атрымаў 25 т прадуктаў харчавання і адзенне, распавёў РИА Новости амбасадар Беларусі ў САР Аляксандр Панамароў.

«У порце горада Латакія ў прысутнасці губернатара Ібрагіма Саліма прынялі гуманітарны груз з Беларусі. Агулам 25 т прадуктаў харчавання – гэта дзіцячае харчаванне (сухія малочныя сумесі), а таксама тушаная ялавічына, каля 3,5 тыс. найменняў адзення, абутку беларускіх вытворцаў. Пераканаліся, што груз прыняты і распачата яго сартаванне », – сказаў Аляксандр Панамароў.

Паводле слоў амбасадара, груз будзе размеркаваны сярод маючых патрэбу жыхароў трох правінцыяў: Латакія, Хомс і Дамаск.

Панамароў адзначыў, што дапамога ад Беларусі будзе працягвацца. У перспектыве плануецца дастаўка трох грузавых аўтамабіляў – гэта самазвалы МАЗ, які будуць перададзеныя ўраду Сірыі. Цяпер гэты груз ужо ў дарозе.

За мінулыя два гады Беларусь даслала па 40 т дапамогі, выкарыстоўваючы транспартныя самалёты МНС.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў