Беларусь бярэ прыклад з Малдовы? Менск пераймае досвед еўраінтэграцыі Кішынёва


Беларусь знаёміцца з досведам Малдовы ў сферы еўрапейскай інтэграцыі ў кантэксце рэалізацыі пагаднення аб вольным гандлі паміж ЕЗ і Малдовай, паведамляе малдаўскае Міністэрства эканомікі.

З Менску ў Кішынёў прыбылі прадстаўнікі беларускіх міністэрстваў эканомікі, энергетыкі, фінансаў, працы і замежных справаў. Іх прынялі ў Міністэрстве эканомікі. Пяцідзённы візіт скончыцца заўтра.

Гаспадары прадэманстравалі галоўныя кірункі працы міністэрства, яго досвед у сферы інстытуцыйнага менеджменту і сектаральнай эканамічнай палітыкі, а таксама ў сферы дапаможных праектаў, рэалізаваных пры дапамозе партнёраў з Еўразвязу.

Беларуская дэлегацыі пазнаёмілася з тэндэнцыямі развіцця і працэсам рэформаў у галіне энергетыкі, а таксама са спецыфікай падсектараў энергетычнага рынку (цеплавой і электрычнай энергіі, энергаэфектыўнасці і крыніцаў узнаўляльнай энергіі).

Прадстаўнікі беларускіх міністэрстваў даведаліся пра прынцыпы пагаднення аб вольным гандлі паміж Еўразвязам і Малдовай і пра магчымасці, якія дае гэтае пагадненне мясцовым спажыўцам і імпарцёрам.

Cez, belsat.eu, паводле newsmaker.md

Стужка навінаў