Беларусь будзе жыць паводле часу Масквы


Пераход на зімовы час у Беларусі не плануецца, паведаміла прэс-служба ўраду. Менск будзе мець гэткі самы час, як і ў Маскве.

На разгляд у Савет міністраў былі накіраваны аргументы адмысловай камісіі «за» і «супраць» пераводу стрэлак. Пасля разгляду аргументаў міністры пастанавілі не пераходзіць на зімовы час. Розніца ў часе паміж Расеяй і Беларуссю складала раней 1 гадзіну. З 26 кастрычніка Менск будзе жыць паводле маскоўскага часу. Як адзначылі ў Саўміне Беларусі, гэта адбудзецца ўпершыню пасля распаду Савецкага Саюзу, падае telegraf.com.ua.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сёлета ў ліпені падпісаў закон аб пераходзе РФ на зімовы час. Большасць расейскіх рэгіёнаў перавядуць гадзіннікі на гадзіну назад, у далейшым сезонны перавод стрэлак ажыццяўляцца не будзе, падае interfax.by.

У Беларусі адмовіліся пераходзіць на зімовы час 3 гады таму, следам за Расеяй, і жылі ў летнім часе.

Між тым, пераход на «зімовы« час адбываецца ў ноч з суботы на нядзелю апошняга тыдня кастрычніка а 4.00 гадзіне. Час неабходна перавесці на гадзіну назад. Гэта робяць дзеля таго, каб »вярнуць« гадзіну, які губляецца ў сакавіку, калі гадзіны пераводзяць на летні час.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў