Беларусь будзе разлічвацца за газ і нафту расейскімі рублямі


Расея і Беларусь распачалі ўзгадненне праекту дамовы, якая прадугледжвае пераход на расейскія рублі ў разліках за пастаўкі нафты і газу.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на намесніка міністра энергетыкі Беларусі Вадзіма Закрэўскага.

«Даты дакладнай перамоваў няма, але ёсць праект пагаднення, у якім гэта будзе прадугледжвацца (пераход на разлікі ў рублях). Ён цяпер праходзіць узгадненне ў Расейскай Федэрацыі», – сказаў ён у кулуарах міністэрскай канферэнцыі па ўстойлівым развіцці энергетыкі, якая праходзіць у Астане.

Намеснік міністра дадаў, што сам пераход можа ажыццявіцца да канца гэтага года.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў