Беларусь без тытуню: Мінздраў закручвае чарговыя антыцыгарэтныя гайкі


1 ліпеня ў Беларусі набудуць моц новыя папраўкі да закону супраць палення. Новаўвядзенне яшчэ глыбей схавае цыгарэты ад вачэй зацятых курцоў. Паводле плану Міністэрства здароўя, з вітрынаў крамаў назаўсёды знікнуць усе тытунёвыя вырабы. Замест пачкаў над касамі можна будзе пабачыць толькі надпісы з найменнямі ды коштам.

Захады беларускіх заканадаўцаў нават больш жорсткія, чым законы ў некаторых краінах ЕЗ, напрыклад, Польшчы, дзе цыгарэты можна выстаўляць на прылаўках.

Усё гэтае закручванне антыцыгарэтных гаек скіраванае, паводле чыноўнікаў, на аздараўленне беларускай грамадства і дапамогу тым, хто хоча кінуць згубную звычку, але дагэтуль не адолеў унутранага дэмана.

Колькіх беларусаў закране новы законапраект – глядзіце ў інфаграфіцы ад belsat.eu.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Стужка навінаў