Беларус атрымаў 2-ю прэмію ў конкурсу на «Славянскім базары», гран-пры нікому не далі


Улад Сытнік

Украінец Улад Сытнік і беларус Ягор Шаранкоў набралі аднолькавую колькасць балаў, паведамляе сайт фестывалю,

Кожны з іх па выніках двух дзён атрымаў 151 бал. Праз роўную колькасць балаў сёлета вырашылі не прызначаць гран-пры конкурсу. Пры гэтым украінец, які атрымаў большасць галасоў журы, стаў лаўрэатам першай прэміі. Уладу Сытніку ўручылі дыплом і $ 15 тыс. Хлопец родам з Луганску, быў салістам Луганскай абласной філармоніі, але цяпер жыве ў Кіеве.

Ягор Шаранкоў стаў лаўрэатам другой прэміі, яму таксама ўручылі дыплом і $ 10 тыс.

Ягор Шаранкоў

Лаўрэат трэцяй прэміі – спявачка з Сербіі Невена Божовіч (узнагарода $ 5 тыс.).

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымкі з сайту «Славянскага базару»

Глядзі таксама
Каментары