Беларусь атрымала чацвёрты транш крэдыту ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця


Еўразійскі банк развіцця пералічыў Беларусі 300 мільёнаў долараў.

Беларусі далі грошы нягледзячы на тое, што яна выканала не ўсе ўмовы для атрымання чацвёртага траншу.

Нявыкананы паказнік прадугледжвае абмежаванне нямэтавых дзяржаўных запазычанняў абʼёмам не больш 75% ад патрэбы ў пагашэнні дзяржаўнага доўгу. Фактычна ў 2016 годзе прыцягненне склала 101,4% да сумы пагашэння.

«Вызваленне ад выканання гэтага паказніка абгрунтаванае дасягненнем уладамі краіны прыкметнага прагрэсу ў макраэканамічнай стабілізацыі за кошт правядзення збалансаванай эканамічнай палітыкі», – адзначаецца ў паведамленні.

Паказнік трэба будзе выканаць у рамках шостага і сёмага траншаў.

Агульная сума крэдыту – 2 млрд долараў і накіраваны ён на падтрыманне праграмы рэформаў у Беларусі ў 2016-2017 гадах. На сённяшні дзень нашая краіна ўжо атрымала 1,4 млрд долараў.

Міністэрства фінансаў Беларусі і Еўразійскі банк развіцця 25 сакавіка бягучага года падпісалі пагадненне аб прадастаўленні фінансавага крэдыту са сродкаў ЕФСР. Пагадненнем прадугледжана вылучэнне фінансавых рэсурсаў на суму $2 млрд у падтрымку мераў эканамічнай палітыкі і структурных пераўтварэнняў ураду і Нацыянальнага банку на 2016-2018 гады, адобраных Радай Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.

Сродкі павінныя прадастаўляцца сям’ю траншамі цягам 2016-2018 гадоў.

Больш пра ўмовы крэдыту тут.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары