Беларусь атрымала $ 300 млн крэдыту


Чарговы транш крэдыту ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) пералічаны Беларусі.

«Сродкі трэцяга траншу крэдыту ў памеры $ 300 млн паступілі ў рэспубліканскі бюджэт 26 красавіка», – адзначылі ў Міністэрстве фінансаў.

У ведамстве падкрэслілі, што Беларусь выканала ўсе ўмовы для атрымання трэцяга траншу фінансавага крэдыту ЕФСР.

Міністэрства фінансаў Беларусі і Еўразійскі банк развіцця 25 сакавіка бягучага года падпісалі пагадненне аб прадастаўленні фінансавага крэдыту са сродкаў ЕФСР. Пагадненнем прадугледжана вылучэнне фінансавых рэсурсаў на суму $2 млрд у падтрымку мераў эканамічнай палітыкі і структурных пераўтварэнняў ураду і Нацыянальнага банку на 2016-2018 гады, адобраных Радай Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.

Сродкі павінныя прадастаўляцца сям’ю траншамі цягам 2016-2018 гадоў.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў