Беларус арганізаваў канал незаконнай міграцыі ў Еўразвяз


57-гадовы грамадзянін Беларусі наладзіў канал незаконнай міграцыі ў краіны Еўразвязу, яго злавілі на расейска-украінскай мяжы.

Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, у пункце пропуску «Суземка» супрацоўнікі Памежнага ўпраўлення ФСБ затрымалі беларуса, які быў у міждзяржаўным вышуку.

«Мужчына з’яўляецца адным з арганізатараў канала незаконнай міграцыі з Расеі ў краіны ЕЗ праз тэрыторыю Беларусі. У сувязі з гэтым у дачыненні да яго ў траўні 2018 года беларускія памежнікі распачалі крымінальную справу», – распавядаюць у Памежным камітэце.

Цяпер вырашаецца пытанне пра выдачу мужчыны Беларусі, тут ён будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў