Беларусь апярэдзіла ўсе краіны СНД па індэксе вяршэнства права

video

У рэйтынгу, зробленым міжнароднай няўрадавай арганізацыяй «World Justice Project» (WJP), Беларусь заняла 57-е месца.

Украіна ў гэтым рэйтынгу трапіла на 78-е месца, Казахстан – на 73-е, Малдова – на 77-е, Расея – 92-е, а Узбекістан – 93-е.

Грузія, якая не ўваходзіць у СНД, заняла 34 – е месца.

Усяго ў рэйтынгу 113 краінаў. Першае месца ў рэйтынгу займае Данія, другое – Нарвегія, трэцяе – Фінляндыя, чацвёртае – Швецыя, пяцёрку замыкаюць Нідэрланды.

Прэзентацыя справаздачы WJP па індэксе вяршэнства права

gdfhgh

Індэкс вяршэнства права складаецца з васьмі паказнікаў, сярод якіх абмежаванне паўнамоцтваў інстытутаў улады, адсутнасць карупцыі, адкрытасць дзяржавы, правапарадак і бяспека, абарона асноўных правоў, рэгулятыўнае правапрымяненне, грамадзянскае правасуддзе, крымінальнае правасуддзе.

ЮВ, belsat.eu, паводле ej.by, worldjusticeproject.org

Глядзі таксама
Каментары