Беларусь апусцілася ў рэйтынгу свабоды прэсы на 155-е месца


Прадстаўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў – пра змены ў Закон аб СМІ

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» апублікавала рэйтынг свабоды прэсы.

Сёлета Беларусь са 180 краінаў заняла 155-е месца, страціўшы дзве пазіцыі ў параўнанні з мінулагоднім рэйтынгам.

Нашую краіну апярэдзілі, напрыклад, Бруней (падняўся са 156-га месца на 153-е) і Конга (засталося на 154-м месцы).

Сітуацыя са свабодай прэсы можа яшчэ больш пагоршыцца, калі будуць прынятыя змены ў Закон аб СМІ. Тады сярод іншага будзе ўведзеная абавязковая ідэнтыфікацыя інтэрнэт-каментатараў.

Учора ў эфіры «Белсату» магчымае прыняцце зменаў у закон пракаментаваў намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Барыс Гарэцкі (глядзіце відэа вышэй).

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў