Беларусь адмовілася ад крэдыту МВФ


Беларускі ўрад і Міжнародны валютны фонд разышліся ў тэрмінах на рэалізацыю структурных рэформаў. Праз гэта афіцыйны Менск не плануе працягваць перамовы аб новым крэдыце МВФ, пра гэта заявіў міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

«Адсутнасць праграмы з МВФ гэта падвойны негатыўны эфект. Адсутнасць доўгіх і танных грошай. Па-другое – канстатацыя таго, што рэформаў неабходных для нас не было, няма і не будзе», – кажа фінансавы аналітык Alpari Вадзім Іосуб.

Паводле Ермаловіча ўрад і кіраўніцтва МВФ аднолькава глядзяць на неабходнасць праводзіць рэформы ў нашае краіне, розніца толькі ў падыходах. Кіраўніцтва фонду настойвае, каб рэформы мелі больш дынамічны характар. Урад жа цвердзіць, што хуткія рэформы могуць быць шокам для насельніцтва.

Кампенсаваць адсутнасць крэдыту МВФ Менск плануе праз аблігацыі на суму ў 2 млрда долараў, якія будуць размешчаныя на рынках Расеі і Кітаю. Таксама Менск плануе новы выпуск еўрабондаў.

Стужка навінаў