Беларусь аддасць доўг за расейскі газ да 20 кастрычніка


281 мільён долараў недаплаты беларускага боку за пастаўлены расейскі газ ужо зарэзерваваны ў бюджэце і будзе пералічаны да 20 кастрычніка. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык.

Нагадаем, Беларусь фактычна дабілася зніжэння цаны на расейскі газ. На 2017 год цана газу для нашай краіны павінна скласці каля 6 тыс. расейскіх рублёў (каля $100) за тысячу кубаметраў, то бок стане таннейшай на 30 %.

Чытайце таксама >>> Лагвінец: Крэмль не можа сабе дазволіць доўгі канфлікт з Лукашэнкам

ДР belsat.eu

Стужка навінаў