Бел-чырвона-белыя стужкі на сайце Гомельскай праваслаўнай епархіі. Фотафакт


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”53164″ img_size=”large”][vc_column_text]Афіцыйны сайт Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы Eparhiya.by чамусьці вядзецца выключна на расейскай мове, праўда, выкарыстоўвае бел-чырвона-белую сімволіку.

«Хоць беларускай версіі сайт і не мае, але лога добрае», – актывіст Ігар Случак скаментаваў у «Фэйсбуку» лагатып праваслаўнай інтэрнэт-старонкі, у якім герб епархіі з двух бакоў атачаюць бел-чырвона-белыя стужкі.

Нядаўна праваслаўны святар з Менску Аляксандр Шрамко заўважыў у інтэрвю сайту Kyky.org, што герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг больш блізкія Царкве, чымся сучасныя афіцыйныя сімвалы Беларусі.

«А «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг маюць царкоўнае паходжанне. Звярніце ўвагу: на гербе патрыярха ёсць стужачка бел-чырвона-белага колераў. Аблямоўка на вопратцы епіскапа таксама бел-чырвона-белая. Усё гэта сімвалізуе кроў Хрыста, чысціню, святасць. А на «Пагоні» наагул намаляваны крыж. Думкі не можа быць, што для Царквы гэтыя сімвалы бліжэйшыя», – адзначыў святар.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”53141″ img_size=”large”][vc_column_text]Галава Беларускага экзархату РПЦ мітрапаліт Павел з вернікамі ў вышываных народных строях. Фота church.by[/vc_column_text][vc_column_text]У той жа час на сайце Гомельскай епархіі зусім адсутнічае беларуская мова –  навінаў, малітваў або фрагментаў Святога Пісання на роднай мове беларусы тут не знойдуць. Нельга дашукацца беларускай мовы таксама на афіцыйным сайце Беларускай Праваслаўнай Царквы Church.by – па-беларуску там няма ні слова. Аднак афіцыйны сайт Маскоўскага патрыярхату Patriarchia.ru мае ўкраінскую і малдаўскую моўныя версіі.

МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў