Бел-чырвона-белыя сцягі ў еўрапейскай сталіцы – у Варшаве пачаўся канцэрт «Салідарныя з Беларуссю»


[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”9717,9721,9725,9729,9733,9737,9741,9745,9749″][vc_column_text]Пагоня ды бел-чырвона-белы сцяг запанавалі ў польскай сталіцы – палякі праз канцэрт выказваюць салідарнасць з суседзямі-беларусамі.

На ўвесь варшаўскі цэнтр гучыць беларуская, але таксама ўкраінская і польская музыка, якую прыйшлі паслухаць, перадусім, беларускае і ўкраінскае студэнцтва. Але праз гадзіну пасля пачатку імпрэзы пад сцэнай было ўжо шмат палякаў. Жыхары Варшавы вечар пятніцы традыцыйна бавяць паміж клубамі і барамі, і абмінуць агромны намёт у самым сэрцы сталіцы было складана.

Імпрэза праходзіць пад лозунгам «Вольнасць без межаў». Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» адбываецца ў межах Тыдня салідарнасці з Беларуссю, падчас якога былі арганізаваныя выставы беларускіх і польскіх мастакоў, дыскусія літаратараў, былі паказаныя фільмы «Белсату» – «Свабоды не стрымаць», «Каханне па-беларуску» ды «Добраахвотнікі». Арганізатары ўсіх падзей – ініцыятыва «Вольная Беларусь».

Вядуць канцэрт прадстаўнікі «Белсату» – Зміцер Гурневіч і Кацярына Барушка.

З вядомых людзей на імпрэзу завіталі былы кандыдат на прэзідэнцтва Андрэй Саннікаў, а таксама грамадскія дзеячы Франак Вячорка, Наста і Зміцер Дашкевічы.[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”9663,9655,9643,9585,9602,9647,9619,9623,9627,9631,9610,9598,9577,9581,9593,9651,9756,9760,9764,9768,9772,9776,9781,9785,9789,9793,9797″][vc_column_text]Сёлета імпрэза адбываецца не ўвесну, як было дагэтуль, а 2 кастрычніка, перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

Сёлета на сцэне пад Палацам культуры і навукі ў Варшаве выступаюць беларускія і польскія музыкі Аня Русовіч (PL), «Enej» (PL), «Šuma» (BY), «Dzieciuki» (BY), «Hańba!» (PL), «Амплітуда Смеласці» (BY). Адмысловы госць – украінскі гурт «Воплі Відаплясава», якога сёлета запрасілі, каб звярнуць увагу на складаную сітуацыю ва Украіне і выказаць ёй падтрыманне.

«Я – на чвэрць беларус, – адзначыў вакаліст гурта «Воплі Відаплясава» Алег Скрыпка. – Увогуле, мы, украінскі і беларускі народ – сапраўдныя браты, і гэта не міф. Мы звязаныя эмацыйна. Мы мусім быць побач і адно аднаму дапамагаць. Тым больш тут яшчэ і Польшча – мы бачым прыклад гэтай краіны, і мы вартыя такіх зменаў».

[/vc_column_text][vc_column_text]На імпрэзу прыехалі прадстаўнікі «Арт-Сядзібы» з Менску, якія прывезлі з сабой вышымайкі, выцімайкі ды беларускую сімволіку.

«Белсат» з’яўляецца патронам мерапрыемства. Запіс канцэрту «Салідарныя з Беларуссю» можна будзе паглядзець у эфіры нашага тэлеканала 9-га кастрычніка а 22:20 па беларускім часе.

Яшчэ адна падзея Тыдня салідарнасці з Беларуссю – канцэрт гурта Сяргея Міхалка «Brutto» у варшаўскім клубе «Hybrydy» 4 кастрычніка.

Вашай увазе відэа канцэрту «Салідарныя з Беларуссю» ў 2014 годзе.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=PwnLLVuXZ2g”][/vc_column][/vc_row]МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў