БДУ палепшыў сваю пазіцыю ў рэйтынгу найлепшых універсітэтаў свету


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт за год падняўся амаль на 70 радкоў у рэйтынгу лепшых універсітэтаў.

Спіс найлепшых універсітэтаў свету «World University Ranking 2016», які складае брытанская кансалтынгавая кампанія «Quacquarelli Symonds», увайшлі два ўніверсітэты з Беларусі. А менавіта: БДУ (354 пазіцыя) ды БНТУ (у групе 701 +).

Глядзіце таксама >>>> Павел Церашковіч: Беларусь не трапіла ў Балонскі працэс

Летась Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт быў у рэйтынгу амаль на 70 радкоў ніжэй (421 месца), БНТУ ж не змяніў сваёй пазіцыі.

Узначальвае рэйтынг Масачусэцкі тэхналагічны інстытут.

НМ, belsat.eu, паводле topuniversities.com

Стужка навінаў