БЧ хоча адмовіцца ад спальных вагонаў унутры Беларусі


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”264087″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Кіраўніцтва чыгункі лічыць, што нашая краіна – не такая вялікая, каб вазіць людзей спальнымі вагонамі.

Беларуская чыгунка заявіла пра намер змяніць айчынную сістэму пасажырскіх перавозак.

«Мы наагул плануем змяніць лагістыку перавозак пасажыраў у краіне. Мы не такая вялікая краіна тэрытарыяльна, каб вазіць пасажыраў вагонамі, што складаюцца са спальных», – цытуе першага намесніка начальніка пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі Андрэя Кашко «Інтэрфакс».

Паводле Кашко, падвышаючы хуткасць руху цягнікоў, чыгунка будзе ўводзіць новыя цягнікі, каб вазіць пасажыраў так, як гэта робіцца ў Еўропе.

«У планах развіцця чыгуначнага транспарту таксама набыццё электрарухомага складу. Ці будзе гэта «Штадлер» ці іншыя вытворцы – будзе вядома ў момант заключэння кантрактаў», – кажа Андрэй Кашко.

Прадстаўнік чыгункі адзначыў, што «у планах БЧ – набыццё сучаснага маторавагоннага рухомага складу».

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў