БАЖ: «Гэта грубае парушэнне свабоды выказвання»


Беларуская асацыяцыя журналістаў пракаментавала сённяшнія ператрусы ў рэдакцыях і затрыманні журналістаў TUT.BY і БелаПАН.

«Мы лічым гэта грубым парушэннем свабоды выказвання і дзейнасці СМІ. У любым выпадку дзеянні праваахоўных органаў выглядаюць празмернымі. Расследаванне крымінальных спраў не павінна адбівацца на свабодзе і прафесійнай дзейнасці СМІ. Асаблівую заклапочанасць выклікае пераслед рэдакцый на тле сістэматычных парушэнняў права на распаўсюд інфармацыі і запалохвання журналістаў праз пераслед заснавальніка БелаПАН Аляксандра Ліпая і журналістаў тэлеканала «Белсат», – адзначаецца ў заяве арганізацыі, пад якой таксама падпісаў Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Журналісты і праваабаронцы заклікалі неадкладна вызваліць затрыманых і забяспечыць доступ астатніх журналістаў TUT.BY і БелаПАН да працоўных месцаў.

Нагадаем, раніцай 7 жніўня СК правёў ператрусы ў рэдакцыях гэтых незалежных СМІ. Былі затрыманыя 8 асобаў: Тацяна Каравянкова, Андрэй Серада (БелаПАН), Марына Золатава, Галіна Уласік, Ульяна Бабаед, Ганна Калтыгіна, Дзмітрый Бобрык, Ганна Ермачонак. Іх падазраюць у «несанкцыянаваным доступе да камп’ютарнай інфармацыі» (арт. 349 КК Беларусі). Ініцыявала гэтую справу БелТА, чые кіраўніцтва паскардзілася сілавікам на збоі пры ажыццяўленні доступу да платнай падпіскі на навіны дзяржаўнай агенцыі.

Hавiны
Рэдактара «БелаПАН» Андрэя Сераду забралі на допыт. З офіса рэдакцыі вынеслі вінчэстары
2018.08.07 15:55

КА, belsat.eu

Стужка навінаў