Баявых дзеянняў у сірыйскай правінцыі Ідліб не будзе


Па выніках сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Рэйджэпа Эрдагана ў Сочы дасягнутая дамоўленасць аб стварэнне дэмілітарызаванай зоны ў правінцыі Ідліб. На саміце кіраўнікі Расеі і Турцыі вырашылі адмовіцца аб правядзенні тут ваеннай аперацыі.

Па выніках перамоваў прынята супольнае рашэнне, што ў правінцыі будзе створана дэмілітарызаваная зона працягласцю 15-20 кіламетраў. Бакі дамовіліся, што да 10 кастрычніка з правінцыі будзе цалкам выведзена цяжкае ўзбраенне, танкі і рэактыўныя сістэмы залпавага агню, паведамляе інтэрфакс.

Бакі бяруцца праводзіць у правінцыі кантроль, над выкананнем дамоўленасцяў. Плануецца, што разам з узбраеннем будуць выводзіцца і баевікі.

Глядзіце яшчэ:

ВІДЭА
Альянс Расеі, Турцыі ды Ірану ў Сірыі скончыцца
2018.04.25 18:55

Ідліб – апошняя правінцыя Сірыі, значная частка якой знаходзіцца пад кантролем узброенай апазіцыі і ісламістаў. Цягам апошняга часу ў медыя’ з’яўляюцца паведамленні пра тое, што сілы Башара Асада рыхтуюць наступ на Ідліб. Мінабароны Расеі надаей дапамагае рэжыму Асада. Гэтак тытдзень таму расейскія самалёты нанеслі авіяўдар па баевіках «Джэбхат ан-Нусры».

СК, belsat.eu

Стужка навінаў