«Баявы манах» стане міністрам абароны ў адміністрацыі Трампа


Новаабраны прэзідэнт ЗША Доналд Трамп афіцыйна назваў генерала марской пяхоты ў адстаўцы Джэймз Мэтыс сваім кандыдатам у міністры абароны самай магутнай вайсковай дзяржавы свету.

Папулярны военачальнік атрымаў ад калегаў некалькі яскравых мянушак, у тым ліку «Баявы манах» і «Шалёны сабака».

«Мы плануем прызначыць «Шалёнага сабаку» Мэтыса ў якасці нашага міністра абароны», – заявіў Трамп падчас сустрэчы з выбарцамі ў штаце Агаё. Пра гэта сведчыць відэазапіс прамовы.

 [/vc_column_text][vc_column_text]Мэтыс праслужыў 44 гады ў марской пяхоце, атрымаўшы адначасова рэпутацыю рафінаванага інтэлектуала і афіцэра, які шчыра размаўляе з падначаленымі іхнай мовай.

Да вясны 2013 года ён узначальваў войскі ЗША ў самых небяспечных рэгіёнах – на Блізкім Усходзе, Паўночнай Афрыцы і Цэнтральнай Азіі.

Пасля анексіі Крыму генерал заявіў, што пагроза з боку Расеі «значна больш сурʼёзная», чымся думаюць ЗША і Еўразвяз. У адрозненне ад Трампа ён таксама выступаў гэтым летам за больш паважлівае стаўленне да хаўруснікаў ЗША ў НАТО і супраць катаванняў падазраваных у тэрарызме.

«Ён кажа праўду кожнаму, і будзе казаць праўду і новаму галоўнакамандуючаму», – адзначыў ананімна былы высокапастаўлены прадстаўнік Пентагону.[/vc_column_text][vc_column_text]Мянушку «Баявы манах» Мэтыс атрымаў за тое, што на ўсё жыццё застаўся халасцяком, прысвяціўшы сябе вучобе і вайне – ягоная прыватная бібліятэка складаецца з больш як 7000 тамоў.

«Шалёным сабакам» яго назвалі за смелы, агрэсіўны стыль паводзінаў на полі бою, а таксама за «мэтызмы» – цытаты з прамоваў генерала да сваіх жаўнераў, якія раскрываюць характар генерала.

Аднойчы генерал нават атрымаў вымову за непаліткарэктнасць у сваім звароце да войскаў: «Вы паедзеце ў Афганістан, там мужыкі цягам пяці год бʼюць жанчын за тое, што яны знялі чадру. У такіх мужыкоў няма мужнасці, таму будзе вельмі весела страляць іх».[/vc_column_text][vc_single_image image=”403528″ img_size=”large”][vc_column_text]Джэймз Мэтыс (крайні справа). Фота static3.businessinsider.com[/vc_column_text][vc_column_text]Сярод іншых яго выказванняў такія:

«Малю вас, не звязвайцеся з намі. У адваротным выпадку тыя з вас, хто выжыве, усе будучыя 10 тысячаў гадоў будуць пісаць пра тое, што мы з вамі зробім».

«Ёсць людзі, якія думаюць, што трэба ненавідзець, каб страляць у ворага. Я не думаю, што гэта правільна. Гэта проста праца».

«Калі для таго, каб забіць ворага, трэба забіць і нявіннага, не страляйце. Амаральнымі дзеяннямі вы створыце больш новых ворагаў, чым забʼяце старых».

«Будзьце ветлівымі, будзе прафесійнымі, але заўсёды трымайце план забіць усіх, каго вы сустрэнеце».

«Самы галоўны калібр на полі бою – тыя 6 дзюймаў, які ў цябе паміж вушамі».

«Вы – частка сілы, якой у свеце больш за ўсё давяраюць, і якую больш за ўсё баяцца. Выкарыстоўвайце спачатку сваю галаву, а потым зброю».

Аляксандр Гелагаеў, belsat.eu

Стужка навінаў