Баявік ЛНР: Луганск абстрэльвалі для запалохвання мясцовага насельніцтва


Затрыманы Службай бяспекі Украіны баявік патлумачыў, навошта абстрэльваліся жылыя кварталы Луганску

Як паведамляе «Українська правда», Служба бяспекі Украіны затрымала 40-гадовага Сяргея Ільчанку, які ў мірны час працаваў грузчыкам. У траўні ў пошуках працы ён звярнуўся да нейкага Артура-«метадоншчыка», які накіраваў яго ў ваенкамат ля аўтавакзала, дзе знаходзіцца батальён ЛНР «Зара». Там яго паставілі працаваць на ўстаноўцы «Град», дзе Сяргей Ільчанка агулам правёў месяц.

Ільчанка прызнаецца, што абстрэлы праводзіліся «проста так», каб запалохаць жыхароў Луганску

У дадзены момант Сяргей Ільчанка абвінавачваецца ва ўдзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай групы. Паводле ўкраінскага заканадаўства яму пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў