Бацька выкрадзенага ў Беларусі Паўла Грыба: яго жыццё ў небяспецы


Стан украінца Паўла Грыба, які летась быў выкрадзены ФСБ ў Гомлі і перавезены ў Расею, пагоршыўся. Пра гэта паведаміў ягоны бацька Ігар Грыб у Фэйсбуку. Раней сваякі хлопца неаднаразова адзначалі, што Павел пакутуе на цяжкія хранічныя захворванні.

«Паводле інфармацыі адваката, у Паўла вельмі змардаваны выгляд, пастаянныя скаргі на боль у страўніку і жываце. Агульны дэпрэсіўны стан, як следства ўзмацнення псіхалагічнага ціску з боку следства і адміністрацыі СІЗА. Няма ні лекаў, ні мінімальнага дыетычныя харчавання. Унутраны крывацёк можа адкрыцца ў любы час. Прафесійных медыцынскіх спецыялістаў па хваробе Паўла ў Краснадары няма. Аказаць медыцынскую дапамогу ніхто не зможа. Кожны дзень у СІЗА можа быць апошнім для Паўла! Жыццё Паўла ў небяспецы!», – адзначае Ігар Грыб.

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=2017687495170969&set=a.1410358249237233.1073741828.100007892136721&type=3&theater

Напрыканцы жніўня 2017 года бацька Паўла Грыба паведамляў, што яго сын знік 24 жніўня, паехаўшы на сустрэчу з дзяўчынай у Гомель. Ігар Грыб заявіў, што яго сына ў Беларусі выкралі супрацоўнікі ФСБ пры дапамозе гэтай дзяўчыны.

Беларускі бок факт перасячэння Грыбам мяжы пацвердзіў і дадаў што ніякіх прэтэнзіяў да яго не ўзнікла, але звесткі пра выкраданне хлопца ў Гомлі ніяк не пракаментаваў. Пазней суд Краснадара паведаміў, што пастанова аб арышце Паўла Грыба была вынесена 17 кастрычніка (то бок да таго, як адбылося перасячэнне беларускай мяжы), ен быў у міжнародным вышуку паводле абвінавачвання ў тэрарызме. Цяпер 19-гадовы ўкраінец знаходзіцца ў краснадарскім СІЗА.

Па версіі расейскіх спецслужбаў, 19-гадовы Павел Грыб, які быў звязаны з украінскімі нацыяналістамі, прапанаваў знаёмай дзяўчыне з Сочы падарваць бомбу на школьнай лінейцы. Украіна лічыць пераслед Грыба палітычным, а абвінавачванні сфабрыкаванымі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў