Бацька «выклятых паэтаў» перакладзены на беларускую мову

photo

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавалі 9 зборнікаў з серыі «Паэты свету». Сёлета выданне шэдэўраў паэзіі папоўнілася новымі аўтарамі.

Сярод іх Умар Хаям, Райнэр Марыя Рыльке ды Шарль Бадлер – бацька так званых «выклятых паэтаў».

Паводле выдаўцы Змітра Коласа, у межах серыі «Паэты свету» плануецца выдаць каля 70 аўтараў.

«Усё залежыць ад попыту. Калі чытачы будуць актыўна ахвяраваць грошы на кнігі, то можна выдаць і 100 паэтаў. Кошт кнігі невялікі – Br 3,5 », – кажа выдаўца.

Пад каляровымі вокладкамі, распрацаванымі Марцінам Русецкім, колішнім выпускніком Коласаўскага ліцэю, класікі розных эпохаў – ад самай знакамітай старажытнагрэцкай паэткі Сапфо, да чылійскай Нобэлеўскай лаўрэаткі Габрыэлы Містраль у перакладзе Рыгора Барадуліна.

Сусветную лірыку на беларускую мову перакладалі некалькі пакаленняў перакладчыкаў: ад Уладзіміра Дубоўкі і Ніны Мацяш, да маладых Ганны Янкуты і Антона Францішка Брыля.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары