Бацька стралка з Арланда асудзіў злачынства сына


Мужчына папрасіў прабачэння за ўчынак свайго сына ў эфіры CNN.

«Яго ўчынак быў тэрактам, але не ўпэўнены, што ён быў тэрарыстам. Гэта найгоршае, што магло здарыцца з бацькам. Убачыць як твой сын зрабіў падобнае. Я вельмі злы. Я не дарую яму тое, што ён зрабіў», – заявіў Садык Мацін.

Мацін-старэйшы распавёў, што Амар рэгулярна наведваў іх, і не было ніякіх прыкмет таго, што ён задумаў злачынства. Ён адзначыў, што сын не меў праблем з псіхічным здароўем і не праяўляў радыкалізму.

Садык Мацін працуе вядоўцам на афганскім спадарожнікавым тэлеканале ў ЗША і вядзе палітычную праграму. Амерыканскія СМІ адзначаюць, што тэлеканал, на якім працуе Мацін, падтрымлівае афганскі рух «Талібан».

29-гадовы Амар Мацін застрэліў 49 наведнікаў гей-клубу ў Арланда. У ходзе трохгадзіннага штурму яго ліквідавалі. Здарэнне ў Арланда – самы кровапралітны выпадак масавага расстрэлу за ўсю гісторыю ЗША.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў