Бацька 5 гадоў гвалтаваў непаўналетнюю дачку


Кастрычніцкі раённы суд пастанавіў пасадзіць 45-гадовага мужчыну на 14 гадоў у калонію ўзмоцненага рэжыму.

Паводле vgr.by, дзяўчынка ўпершыню стала ахвярай сексуальнага гвалту з боку бацькі, калі ёй было 12 гадоў. Бацька пагражаў, што забе маці, калі дачка распавядзе пра сексуальныя адносіны з ім.

Дзяўчына добра вучылася. У яе зʼявіўся малады чалавек. Бацька раўнаваў яе, перашкаджаў сустрэчам з хлопцамі, не пускаў на дыскатэкі, забіраў на машыне з вучобы. Пазней аб дамаганнях бацькі дзяўчына распавяла маці, якая звярнулася ў міліцыю.

Асуджаны працаваў на адным з буйных гарадзенскіх прадпрыемстваў. Яго затрымалі ў сакавіку. Раней ён не меў ніякіх праблемаў з законам. Суд прызнаў бацьку вінаватым у шматразовым згвалтаванні непаўналетняй дачкі і здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару. Мужчына віны не прызнаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле vgr.by

Стужка навінаў