Бацька 4 дзяцей напаў на мусульманаў у Лондане. Медыям стала вядомае імя мужчыны


Дарэн Осбарн

Ім апынуўся 47-гадовы Дарэн Осбарн з Кардыфу (Уэльс). У мужчыны 4 дзяцей.

У ноч на 19 чэрвеня ён пратараніў на мінівэне натоўп людзей, якія выходзілі з мячэці. Адна асоба загінула, 11 пацярпелі.

Паводле «Sky News», суседзі ведаюць яго як «неканфліктнага» чалавека.

Дзеянні Осбарна лонданская паліцыя расцэньвае як тэракт.

3 чэрвеня ў Лондане ісламісты ўрэзаліся ў натоўп пешых. Пасля чаго пачалі рэзаць людзей нажамі. У вынку нападу загінула 8 асобаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў