БАТЭ – зноў на першым месцы. Вынікі перадапошняга туру футбольнага чэмпіянату


Сёння адбыліся гульні 29 туру чэмпіянату Беларусі па футболе.

У іх зафіксаваныя наступныя вынікі:

«Дынама» (Менск) : «Крумкачы» – 1:0

«Іслач» : «Дняпро» – 1:0

«Шахцёр» : «Тарпеда-БелАЗ» – 1:2

«Дынама» (Берасце) : «Гарадзея» – 1:1

«Слуцк» : «Віцебск» – 2:3

«Славія» : «Нафтан» – 1:2

БАТЭ : «Нёман» – 3:1

«Менск» : «Гомель» – 0:2

Па выніках гульнявога дня барысаўскі БАТЭ, які набраў 67 пунктаў, узначаліў турнірную табліцу. Менскія «дынамаўцы» і салігорскі «Шахцёр» з 65 пунктамі займаюць другі і трэці радкі адпаведна. «Іслач», дзякуючы перамозе, захавала месца ў вышэйшай лізе.

У апошнім туры стане вядома, як размяркуюцца медалі паміж БАТЭ, менскім «Дынама» ды «Шахцёрам». Таксама вызначыцца каманда, што зойме 4-е месца, якое пры пэўных раскладах дазволіць у наступным сезоне прадстаўляць краіну ў еўракубках. І апошняя інтрыга: хто складзе кампанію «Нафтану», які вылятае ў першую лігу: «Славія», «Крумкачы» альбо «Менск».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак з сайту ФК БАТЭ

Стужка навінаў