БАТЭ згуляе з сербскім «Партызанам», а менскае «Дынама» – з аўстрыйскім «Рэд Булам»


Беларускія футбольныя клубы пазналі супернікаў, з якімі сустрэнуцца ў стадыі плэй-офф еўракубкаў.

Чэмпіён Беларускі барысаўскі БАТЭ будзе змагацца за выхад у групавую стадыю Лігі Чэмпіёнаў у супрацьстаянні з чэмпіёнам Сербіі – бялградскім «Партызанам». Першы матч барысаўцы правядуць 18 жніўня на «Барысаў-Арэне», другі – на выездзе ў Сербіі 26 жніўня.

Менскія «дынамаўцы» за права гуляць у групе Лізе Еўропы пазмагаюцца з чэмпіёнам Аўстрыйскай Бундэслігі, клубам «Рэд Бул» з Зальцбургу. Першы матч менчукі правядуць 20 жніўня дома, матч у гасцях – 27 жніўня.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў