БАТЭ зарабіў летась у Лізе чэмпіёнаў больш, чым данецкі «Шахцёр»


Паводле УЕФА, на рахунак барысаўскага БАТЭ пералічылі 18 млн еўраў.

Звесткі аб размеркаванні сродкаў паміж удзельнікамі Лігі чэмпіёнаў у сезоне 2015/16 сёння апублікаваў Еўрапейскі футбольны звяз (сцягнуць дакумент). Паводле УЕФА, на рахунак барысаўскага БАТЭ пералічылі 18 млн еўраў – гэта менш, чым зарабілі маскоўскае ЦСКА або піцерскі «Зеніт», але больш, чым данецкі «Шахцёру» і казахстанская «Астана».

Больш за ўсё сярод удзельнікаў турніру ў сезоне-2015/16 зарабіў «Манчэстар Сіці» – 83 млн 853 тыс. еўраў. «Рэал», які выйграў турнір, – 80 млн 67 тыс. еўраў.

Сёлета барысаўцы не трапілі ў групавы этап еўракубкаў і зарабілі ўсяго за 950 тыс. еўраў.

І зноў «Adidas»

Сёння стала вядома, што БАТЭ налета зменіць тэхнічнага спонсара: ім стане нямецкі вытворца спартовай экіпіроўкі «Adidas». «Футбол у Беларусі і свеце» падае, што пагадненне аб супрацы паміж клубам і спонсарам падпішуць заўтра ў Менску

Цягам апошніх трох сезонаў БАТЭ супрацоўнічаў з іспанскай «Joma», а да гэтага працаваў з тым жа самым «Adidas».

ДД

Стужка навінаў