БАТЭ зарабіў 1,5 млн еўраў на продажы Младэнавіча ў нямецкі клуб


Сербскі абаронца БАТЭ Філіп Младэнавіч 5 студзень падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Кёльн». Чэмпіён Беларусі зарабіў на гэтым трансферы мінімум 1,5 мільёна еўра. Дакладныя даход БАТЭ ад гэтага трансферу не называе ніхто, але вядома, што падчас перамоваў размова ішла гаворка пра суму каля 1,5-1,8 мільёна еўра.

Два гады таму Младэнавіч бясплатна дастаўся клубу з Барысава, з сербскай «Црвены Звезды» – ён пераходзіў у якасці свабоднага агента.Па сутнасці сёння ў Беларусі БАТЭ адзіны клуб, які зарабляе сурʼёзныя грошы на продажы футбалістаў. У 2013 годзе за мільён еўра чэмпіён Беларусі прадаў у турэцкі «Кайсерыспор» абаронцу зборнай Чарнагорыі Марка Сіміча, а ў 2014 за 500 тысяч еўра ў французскі «Мец» Сяргея Крыўца. На адным трансферы Младэнавіча БАТЭ зарабіў столькі колькі складае гадавы бюджэт адразу трох беларускіх клубаў, да прыкладу, такіх, як берасцейскае «Дынама», гарадзенскі «Нёман» і наваполацкі «Нафтан».

За два гады ў БАТЭ Младэнавіч двойчы стаў чэмпіёнам Беларусі і выйграў Кубак краіны. У нацыянальных турнірах за два сезоны сербская левы абаронца правёў 58 матчаў, у якіх забіў 5 галоў і аддаў 11 перадач. У Лізе чэмпіёнаў – 20 матчаў 2 галы і галявая перадача. З «Кёльнам» Младэнавіч падпісаў кантракт да 30 чэрвеня 2019. На сёння «Кёльн» займае дзявятае месца ў чэмпіянаце Няметчыны.

Замяніць Младэнавіча ў БАТЭ можа 25-гадовы харват Тончі Кукоч, які цяпер выступае ў італьянскім «Ліворна», але відавочна, што пошукі замены сербу будуць адбывацца за мяжой, у Беларусі на сёння проста няма левага абаронцы ўзроўню Младэнавіча.

Нагадаем, што ўчора БАТЭ здзейсніў іншы міжнародны трансфер, у якасці свабоднага агента ў ізраільскі «Макабі» з Хайфы перайшоў Зміцер Бага. У хуткім часе чакаецца, што за мяжу адправяцца яшчэ два гульца БАТЭ – Эдгард Аляхновіч і Ілля Аляксеевіч.

Алесь Ляўчук, Мілана Харытонава (фота) Belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары