БАТЭ выйграў Кубак Беларусі па футболе


У фінале футбалісты з Барысава перамаглі салігорскі «Шахцёр» з разгромным лікам 4:1.

«Эмоцыі вельмі станоўчыя. Вельмі рады, даўно не выйгравалі Кубак, ужо пяць гадоў прайшло. Мы не чакалі, што будзе такі буйны лік», – пракаментаваў перамогу галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Аляксандр Ермаковіч.

Гульня адбылася ў Гомлі на стадыёне «Цэнтральны». БАТЭ выйграў Кубак трэці раз у сваёй гісторыі. Дагэтуль барысаўчане бралі трафей у 2006-м і ў 2010-м гадах.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў