БАТЭ прайграў у чэмпіянаце Беларусі ўпершыню за два гады


Нязменны чэмпіён і лідар сезона барысаўскі БАТЭ 16 мая сенсацыйна саступіў у Наваполацку «Нафтану» 2:3 у матчы восьмага туру чэмпіянату краіны па футболу.

БАТЭ да візіту на стадыён «Атлант» не прайграваў у чэмпіянаце Беларусі з 10 жніўня 2015 году, калі на сваім полі саступіў менскаму «Дынама» (0:1). Пасля гэтага барысаўскі клуб правёў 18 матчаў без паразаў.

Да гэтага БАТЭ і «Нафтан» згулялі ў чэмпіянаце паміж сабой 39 матчаў з іх 31 выйграла каманда з Барысава і толькі адзін «Нафтан».

На гэты раз адзін з аўтсайдэраў чэмпіянату Беларусі выйграў першы тайм – 2:0 (галы Ігар Зюлеў і Яўген Бярозкін), а пасля перапынку Аляксандр Валадзько адыграў адзін гол.

Пасля гульні паўабаронца БАТЭ прызнаўся:

«Гэтая няўдача павінна прымусіць нас сурʼёзна задумацца. Так, у футболе здараецца ўсякае. Але любыя расслабленасць і расхлябанасць недапушчальныя. Заўсёды трэба выходзіць на поле на сто адсоткаў мабілізаванымі, з лімітавай канцэнтрацыяй – і дзейнічаць на максімуме да фінальнага свістка. Пастараемся звярнуць паражэнне сабе ў плюс. Спадзяюся, яно апынецца адпраўной кропкай для новай працяглай белай паласы. І стане ў БАТЭ адзіным у цяперашнім чэмпіянаце краіны».

Аднак удар Андрэя Якімава ізноў павялічыў форму БАТЭ да двух мячоў, і гол латвійскага абаронцы барысаўчан Каспара Дубры ня прынёс БАТЭ нават нічыю. Але клуб з Барысава працягвае лідараваць у чэмпіянаце набраўшы 19 ачкоў пасля 8 матчаў.

16 траўня адбыліся яшчэ тры гульні чэмпіянату Беларусі: «Менск» – «Тарпеда-БелАЗ» – 0:0, «Дынама» (Берасце) – «Гарадзея» – 1: 1, «Віцебск» – «Шахцёр» – 0:3.

17 траўня згуляюць «Граніт» – Слуцк, «Белшына» – «Славія», «Крумкачы» – «Дынама» (Менск), «Нёман» – «Іслач».

Алесь Ляўчук, belsat.eu

Стужка навінаў