БАТЭ сенсацыйна перамог «Рому» у Лізе чэмпіёнаў


На «Барысаў-Арэну» вярнулася Ліга чэмпіёнаў. БАТЭ правёў першы хатні матч групавога раўнду сезону-2015/16.

Супернікам барысаўцаў быў адзін з самых папулярных клубаў Італіі, ды і ўсёй Еўропы, – «Рома».

Барысаўцы здабылі першую хатнюю перамогу ў гэтым розыгрышы, забіўшы тры галы італьянскай камандзе, падае sport.tut.by.

У першым тайме лік на восьмай хвіліне адкрыў Ігар Стасевіч, а затым дублем адзначыўся Філіп Младзенавіч. У другім тайме рымляне здолелі забіць два галы, але футбалісты БАТЭ ўтрымалі пераможны лік у матчы.

У Іспаніі «Барселона» абыграла «Баер» з лікам 2: 1. Такім чынам БАТЭ размясціўся на трэцім радку ў групе.

МЯ, паводле sport.tut.by

Стужка навінаў