ФК БАТЭ перамог менскае «Дынама» і падняўся на другое месца ў табліцы


Футбольны клуб з Барысава аказаўся мацнейшым за сталічнае «Дынама».

Сёння на менскім стадыёне «Трактар» барысаўцы перамаглі «Дынама» з лікам 1:0, дзякуючы чаму падняліся ў турнірнай табліцы з трэцяга месца на другое.

На першай пазіцыі – салігорскі «Шахцёр», які ў гасцях з лікам 2:0 перамог «Слуцк».

У трэцім матчы сёння сустракаюцца жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» ды «Гарадзея».

Аляксандр Вянгерскі на полі «Барысаў-Арэны»

НМ, belsat.eu, фотаздымак са старонкі ФК «Дынама» (Менск) у «Twitter»

 

Глядзі таксама
Каментары