БАТЭ датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі


Ужо ў 12-ы раз (і 10-ы раз запар).

Барысаўчане ў гасцявым матчы 23-га тура перамаглі «Віцебск» – 2:0. Галы на рахунку Аляксея Рыяса (24-я хвіліна) і Дзмітрыя Мазалеўскага (31-я хвіліна). Адзначым, што Мазалеўскі ўпершыню выйшаў на поле пасля працяглага лячэння і адразу ж вызначыўся (і голам, і галявой перадачай).

У БАТЭ стала 56 ачкоў і за тры туры да фінішу клуб стаў недасягальны для менскага «Дынама» (у яго 43 ачкі і матч у запасе).

Астатнія матчы 23-га тура пройдуць 17-19 кастрычніка.

20 кастрычніка БАТЭ будзе прымаць у матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў «Барсэлону».

belsat.eu, паводле euroradio.fm

Стужка навінаў