БАТЭ аштрафавалі за выбяганне на поле заўзятара падчас матчу супраць «Нафтану»


Барысаўскі клуб пакаралі чарговым штрафам.

Беларуская федэрацыя футболу прыняла рашэнне аштрафаваць БАТЭ на 1610 рублёў за выбяганне на поле заўзятара падчас матчу чэмпіянату Беларусі. Пра гэта паведамляе Sport.tut.by.

У той гульні барысаўскі клуб прымаў наваполацкі «Нафтан» і не змог перамагчы аўтсайдара, гульня скончылася з лікам 1:1. На апошніх хвілінах матчу суддзя прызначыў пенальці ў браму БАТЭ, дзякуючы якому клуб з Наваполацку выраўняў лік. Гэта не спадабалася аднаму з барысаўскіх заўзятараў, які выбег на поле і спрабаваў пагаварыць з суддзём.

Раней БАТЭ падаў пазоў супраць заўзятара Аляксандр Вянгерскага, які з бел-чырвона-белым сцягам выбег на поле ў перапынку матчу Лігі Еўропы супраць лонданскага «Арсеналу». За парушэнне барысаўскі клуб атрымаў 5 тыс. еўраў штрафу ад Саюзу еўрапейскіх футбольных асацыяцый, і цяпер хоча спагнаць гэтыя грошы з Аляксандра Вянгерскага.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў