Баскетбольны сезон пачынаецца: менскія «цмокі» плануюць гучны выступ у Еўропе


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=2p909FOi3_M&feature=youtu.be”][/vc_column][/vc_row]Захаваць дамінаванне на ўнутранай арэне і гучна заявіць пра сябе ў Еўропе – баскетбольны клуб «Цмокі-Менск» афіцыйна распачаў сезон.

На адмысловай цырымоніі журналістам і фанатам прэзентавалі склады жаноцкай і мужчынскай камандаў, а таксама мужчынскіх «Цмокаў-2», якія сталі асноваю моладзевай зборнай краіны.

Склад жаночай каманды «Цмокаў» у міжсезонні адчуў сурёзныя змены. Стан леташніх чэмпіёнак Беларусі ды пераможцаў балтыйскай лігі пакінуў цэлы шэраг баскетбалістак асноўнага складу. Што праўда, трэнерскаму штабу ўдалося знайсці якасную замену ў асобах адной з найлепшых баскетбалістак Літвы Габрыеле Гуткаўскайце, амерыканкі Эмбэр Джоўнс ды гульца нацыянальная зборнай Беларусі Марыны Крэс.

Аснову мужчынскіх «Цмокаў» штабу Ігара Грышчука захаваць удалося, але і тут не абышлося без гучных падпісанняў. Гэтак, да «Цмокаў» далучыліся амерыканскі цэнтравы Гарэт Штуц, які мінулы сезон правёў у складзе чэшскага «Нымбурку», ды ягоны суайчыннік, былы лідар фінскага «Байзанз» Энтані Гільярд.

«Ён такі амбіцыйны і хуткі хлопец, які валодае вялікім тэхнічным арсеналам. І кантактах нармальны чалавек, які добра разумее задачы каманды і вельмі хутка ўліўся ў наш калектыў. Літаральна ў першы ж дзень пасля пералёту з ЗША ён ужо трэніраваўся», – кажа Ягор Мешчаракоў, спартовы дырэктар БК «Цмокі-Менск».

Літаральна за некалькі гадзінаў да прэзентацыі стала вядома і пра трэцяга навабранца менчукоў: кантракт з клубам падпісаў беларус Дзмітрый Паляшчук, які ўвесь мінулы сезон аднаўляўся ад траўмы.

Сёлета «Цмокі» возьмуць удзел у новым міжнародным турніры – Кубку ФІБА і Адзінай Лізе ВТБ, дзе з самага пачатку менчукоў чакаюць 2 гасцявыя сустрэчы: з фаварытамі турніру казанскім «Уніксам» ды «Енісеем» з Краснаярску. Першы матч адбудзецца ўжо ў гэтую сераду, а беларускія заўзятары змогуць падтрымаць каманду 18 кастрычніка, калі да «Цмокаў» завітае «Зеніт».

«Я б канешне хацеў пачынаць сезон супраць супернікаў нашага ўзроўню ці мінулагодніх суседзяў па турнірнай табліцы. Усё ж »Унікс« – будзе цяжкі першы матч. Але спраўдзім, чаго мы вартыя ў гэтым годзе», – прагназуе атакуючы абаронца БК «Цмокі-Менск» Аляксандр Кудраўцаў.

Хатнія матчы «Цмокі» ужо традыцыйна будуць праводзіць на пляцоўцы «Мінск-Арэны», пачатак матчу з «Зенітам» а 17:30.

Нягледзячы на складаную эканамічную сітуацыю «Цмокі» змаглі захаваць сваіх лідараў ды ўзмацніцца. Менчукі маюць усе шанцы зрабіць гэты сезон найбольш паспяховым за сваю гісторыю. Але для гэтага «Цмокам» патрэбнае падтрыманне беларускіх заўзятараў на хатніх матчах.

Алесь Баразенка

Стужка навінаў