Башар аль Асад выказаў спачуванне Пуціну за збіты самалет сваімі вайскоўцамі


Іл-20 – савецкі вайсковы самалёт-выведнік. Фота – Kirill Naumenko / Airliners

Больш чым праз содні кіраўнік Сірыі Башар Асад выказаў Уладзіміру Пуціну спачуванні ў сувязі са збіццём расейскага самалёта. Нягледзячы на тое, што Іл-20 быў знішчаны сірыйскімі вайскоўцамі, Асад абвінаваціў у здарэнні Ізраіль.

«Ад імя сірыйскага народа я накіроўваю шчырыя спачуванні сяброўскаму расейскаму народу ў сувязі з крушэннем Іл-20 у Міжземным моры, якое прывяло да гібелі расейскіх вайскоўцаў, якія выконвалі місію па барацьбе з тэрарызмам у Сірыі. Гэты сумны інцыдэнт з’яўляецца вынікам ізраільскай агрэсіі, якая выкарыстала брудныя метады для дасягнення сваіх непрыгожых мэтаў і ажыццяўлення варожай дзейнасці ў нашым рэгіёне », – прыводзіць тэкст тэлеграмы ТАСС.

У Крамлі надалей лічаць, што самалёт быў збіты праз правакацыю ізраільскіх пілотаў. Прэмʼер-міністр Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу выказаў таксама сваё спачуванне Уладзіміру Пуціну.
У сваю чаргу кіраўнік Крамля адзначыў, што крушэнне Іл-20 у Сірыі – ланцуг трагічных абставінаў.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары