Барытон Опернага тэатру Станіслаў Трыфанаў: Калі ты не рок-н-рольны чувак – табе ў оперы рабіць няма чаго


Ці гатовая беларуская опера да эксперыментаў? Ці трэба папулярызаваць оперу і як?

У студыі праграмы «Зоры не спяць» Станіслаў Трыфанаў, найлепшы барытон Опернага тэатру, лаўрэат Нацыянальнай прэміі за лепшую акторскую работу – партыя Галандца ў оперы Вагнера «Лятучы Галандзец».

Пра рок

«Калі ты не рокнрольны чувак – то табе ў оперы рабіць няма чаго. Опера – гэта жанр жарсці, эмоцыі. Рок-музыка – гэта ж таксама жарт жарсці. Бетховен, калі хочаце – гэта хэві-мэтал у оперы».

Пра дынастыі

«Ясна, што калі дзяцёнак вырастае пад раялем, то да музыкі яму бліжэй. Але паколькі акадэмічны голас прыходзіць пасля мутацыі, то часцяком гэта людзі пасля войска, ці з заводаў, з самадзейнасці якой. Ён гаўкнуў, а яму сказалі: – о, да ў цябе голас ёсьць, давай-ка хадзем..».

Пра тэатр

«Можна быць добрым спеваком, і ня быць добрым акторам, але, як правіла, праз пяць хвілін гэта перастае быць цікава. Калі ў цябе на сцэне рука левая і нага левая – то гэта не тэатр. Гэта канцэрт, у лепшым выпадку».

Пра прафесію

«Я на працы 24 гадзіны ў суткі. Я кладуся спаць і думаю пра ролю, і прачынаюся, і першыя думкі раніцай звязаныя з гэтым жа. Часам у мяне пытаюцца: »Якое ў Вас хобі?«. У мяне няма часу на хобі, яно можа быць толькі машынальным: я граю ў більярд, цэлю ў шар, а дзесьці там усё адно ў мяне нешта пяе, нейкая фраза… Гэта параноікі, навязлівая ідэя..».

Пра «спецыяльна навучаную» публіку

«Скажам, у Эдынбургу пяеш і бачыш, як у дожы сядзіць некалькі чалавек з клавірамі. І ты пяеш – а ён гартае, і сочыць, як ты там, ці ва ўсе ноткі трапіў, ці ўсе вілачкі выканаў. І калі ня ўсе, то..»..

Пра стэрэатыпы

«Жывот непатрэбны, ён толькі перашкаджае! Возьмем двух таўсцякоў: Мансерат Кабальле і Паваротты… Але іх толькі двое, а ўсе астатнія – зграбныя, худыя, і гэта не замінае ім выбітна спяваць! І яек піць я ніколі не спрабаваў, па-мойму гэта таксама легенда..».

Пра папулярызацыю оперы

«Канцэрт трох тэнараў сапсаваў жыццё опернаму тэатру як кангламерату якасці. Чорнай старонкай расейскай оперы мусіць стаць той дзень, калі яны запрасілі Баскава спяваць ролю Ленскага на юбілеі Лемешава. Гэта проста ганьба!».

Цалкам размову са спеваком глядзіце ў відэа вышэй. Іншыя выпускі праграмы можна глядзець тут.

Стужка навінаў