Барысаўскія ратавальнікі дасталі з Бярэзіны ласіху, якая правалілася пад лёд

video

Ласіха трапіла ў водную пастку паміж вёскамі Глівін і Навасёлкі. Жывёліна спрабавала выбрацца самастойна, але згубіла сілы і здалася.

На месца здарэння прыехалі ратавальнікі-вадалазы, якія бензапілою прасеклі расліны і зрабілі вызваленчы калідор. Выбраўшыся на бераг, не звяртаючы ўвагі на працаўнікоў МНС, лясная прыгажуня адправілася жаваць траву.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары