«Барыс, мы тут!»: у Маскве прайшла акцыя памяці Нямцова

video

У цэнтры расейскай сталіцы сабралася ад 7 000 (паводле маскоўскай паліцыі) да 20 000 асобаў. Людзі прыйшлі на акцыю памяці Барыса Нямцова, вядомага апазіцыйнага палітыка, якога 27 лютага 2015 года забілі недалёка ад Крамля.

Людзі прыйшлі на марш памяці з расцяжкамі: «Забіты за свабоду», «За Расею без Пуціна», «Расея будзе свабоднай», «Далоў палітычныя рэпрэсіі». Падобныя акцыі прайшлі сёння і ў іншых гарадах Расеі, а таксама за мяжой.

Глядзі таксама
Каментары