Барыс Грабеншчыкоў выступіў у менскай падземцы (ВІДЭА)


Перад выступам у канцэртнай зале «Менск» легендарны музыка сыграў у сталічным пераходзе.

Выступ адбыўся сёння раніцай, у той час як вялікі канцэрт запланаваны на 19-ю гадзіну.

Такія выступы ў пераходах папярэднічалі канцэртам музыкі ў Кіеве ды ў Маскве.

Пару дзён таму Барыс Грабеншчыкоў узяў удзел у акцыі салідарнасці з украінскімі актывістамі Алегам Сянцовым, Аляксандрам Кольчанкам і Генадзем Афанассевым, якіх расейскі суд пазбавіў волі.

НМ, belsat.eu, відэа Васіля Белько

Стужка навінаў