«Баршчына» адмяняецца. Райвыканкам у Глуску спалохаўся праваабаронцаў і журналістаў


Пасля розгаласу ў медыях і звароту праваабаронцаў у пракуратуру Глускі райвыканкам адмяніў распараджэнне аб прымусовай нарыхтоўцы сена.

Распараджэнне ад 8 чэрвеня «Аб аказанні дапамогі ў нарыхтоўцы кармоў» трапіла ў рукі праваабаронцаў з Цэнтру «Вясна». У скандальнай пастанове ад кіраўнікоў арганізацыяў Глускага раёну патрабавалі накіраваць «ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку» супрацоўнікаў для нарыхтоўкі сена.

AdkazАдказ з Магілёўскага аблвыканкаму

Нават даводзіўся план – па 300 кг з асобы.

Праваабаронцы палічылі такое распараджэнне незаконным ды накіравалі зварот у пракуратуру Глускага раёну з патрабаваннем правесці пракурорскую праверку і адмяніць распараджэнне. Пракурор Леанід Палевіч перанакіраваў зварот у Магілёўскі аблвыканкам. А ўжо 30 чэрвеня праваабаронцы атрымалі адказ з аблвыканкаму, у якім гаварылася пра незаконнасць прымусовага сенакосу.

У выніку старшыня Глускага райвыканкаму Уладзімір Царыкаў адмяніў распараджэнне.

НМ, belsat.eu, паводле ПЦ «Вясна»

Стужка навінаў