Барацьба за Курапаты працягваецца (фотарэпартаж + відэа)


У суботу актывісты расклеілі партрэты закатаваных у Курапатах на будаўнічым плоце, а таксама пачалі ставіць сімвалічныя крыжы.

Субота на Курапатах прайшла спакойна і нават весела. Стаяў сонечны дзень і снег праз сонечныя прамяні быў у радасць. Прапанауем вашае ўвазе фотасправаздачу.

Раніца пачалася агульным сходам. на ім сабралося каля 50 асобаў. На сходзе прысутнічалі актывісты, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч ды сустаршыня БХД Павал Севярынец, а таксама мясцовыя жыхары.

Сёння насупраць будоўлі зʼявілася расцяжка з тэкстам:

«Спыніце будоўлю на касцях!».

Працы ў пятніцу распачаліся па іншы бок плоту. Актывісты пачалі ўсталёўваць сімвалічныя крыжы. Будаўнічыя працы ж не былі адноўленыя.

У лагеры абаронцаў у суботу, 25 лютага, працаваў прафесійны гід. Ён распавядаў пра ўрочышча і загінулых у ім ўсім зацікаўленым.

На плоце будоўлі з раніцы з’явіліся партрэты загінулых у лесе падчас савецкіх рэпрэсіяў. Сярод іх было многа інтэлігенцыі.

Да пікетчыкаў заязджаў паэт, празаік, грамадска-палітычны дзеяч Уладзімір Някляеў. Ён пакінуў абаронцам свой цёплы швэдар.

Нават актывісты святкуюць Масленіцу. Вольга Нікалайчык гатуе куццю

Наста Дашкевіч частуецца блінамі

Іншыя фотаздымкі шукайце ў сеціве па хэштэгу #курапаты.

Глядзіце запіс суботняга стрыму з пікету у Курапатах, які зладзіў наш тэлеканал.

У ноч з пятніцы на суботу інцыдэнтаў не было. Пятніца, 24 лютага на месцы будоўлі была больш драматычнай.  Глядзіце відэатрансляцыю з месца падзеяў.

XX, belsat.eu

Стужка навінаў