Барацьба за Асмалоўку працягваецца: Сяргей Харэўскі выдаў кнігу пра самабытны раён


Першаму элітнаму мікрараёну сталіцы, збудаванаму адразу пасля вайны, пагражае знос. На абарону Асмалоўкі – а гаворка ідзе менавіта пра яе – выйшлі жыхары ды культуролагі. Днямі з’явілася кніга Сяргея Харэўскага, прысвечаная гістарычнай Асмалоўцы.

Асмалоўка – раён двухпавярховікаў у самым цэнтры сталіцы, паміж вуліцамі Багдановіча, Кісялёва і Камуністычнаю. Летам ціхі цэнтр поўніцца зелянінаю ды кветкамі, узімку – стварае самавіты магічны настрой сапраўднага старога Менску. Вядома ж, і жыхары раёну – людзі не выпадковая.

Якраз на жыхарах Асмалоўкі і засяроджваецца ў кнізе «Асмалоўка: дамы і мары» аўтар, культуролаг Сяргей Харэўскі, распавядаючы пра высокага рангу вайскоўцаў, артыстаў, спевакоў блізкае Оперы ды пра цэлыя дынастыі мастакоў: Шыбнёвых, Пратасавых, Бржазоўскіх:

«Сам прыклад паваеннага будаўніцтва – гэта ўнікальная міжнародная каштоўнасць».

Нягледзячы на ўнікальнасць архітэктуры ды атмасферы раёну, гарадскія ўлады не прызналі Асмалоўкі гістарычна-культурніцкаю каштоўнасцю. Магічны квартал разглядаецца як пляцоўка для інвестараў.

Распавядае жыхар Асмалоўкі і актыўны дзеяч у яе абароне Андрэй Эзэрын:

«Гэта кніга стане такім запрашэннем да супрацы з Асмалоўкай і грамадскіх арганізацыяў, і бізнес-структураў, якія працуюць у сферы КСА, тут шмат чаго цікавага, тыя ж самыя экалагічныя акцыі».

Барацьба за Асмалоўку аб’яднала суседзяў: яны ладзяць суботнікі, святкуюць разам Каляды ды Вялікдзень. Андрэй Эзерын зазначае, што рук апускаць яны не плануюць.

ІНШЫЯ ТЭМЫ:

«Mezzo Voce»: «смачная» выстава Наталлі Табушавай у Гомлі.

Дуэт «Deltawaves» – першы канцэрт новага дуэту.

Прывіды старых будынкаў у новых забудовах Віцебску.

Настасся Храловіч, Вольга Гардзейчык

Стужка навінаў