Баранавіцкая міліцыя не ў стане знайсці хуліганаў-сталіністаў


Невядомыя вандалы ў Баранавічах рэгулярна апаганьваюць месца памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў: раскідваюць лампадкі пакідаюць абражальныя надпісы на памятным крыжы, апошнім разам падпалілі вянок. Міліцыі бяссільна разводзіць рукі.

На месцы, дзе ўсталяваны крыж, была савецкая ў турма «Крывое кола», праз якую прайшлі тысячы ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Тут жа расстрэльвалі беларусаў. У 1992 годзе грамадскія актывісты ўсталявалі тут крыж, даглядаюць тэрыторыю, саджаюць кветкі і прыносяць знічкі.

У лютым невядомыя хуліганы падпалілі вянок, пра што актывісты заявілі ў міліцыю. Праз месяц прыйшоў адказ ад начальніка баранавіцкай міліцыі грамадскай бяспекі Аляксея Трафімава, паводле якога праваахоўнікі зладзілі апытанне жыхароў навакольных дамоў ды праверылі раней судзімых асобаў, аднак вандалаў гэтак і не знайшлі.

«Шкада, што не знайшлі і не пакаралі зламыснікаў, бо беспакаранасць вядзе да новых правапарушэнняў. Але мы станем больш пільнымі і будзем працягваць даглядаць тэрыторыю каля Крыжа сталінскіх ахвяр: прыбіраць ад смецця, садзіць кветкі, запальваць знічкі ў памяць аб нявінна забітых. Людзі павінны ведаюць, што менавіта тут знаходзілася савецкая турма «Крывое кола», у якой сталінскія карнікі расстрэльвалі нашых суайчыннікаў”, – паведаміў мясцовы грамадскі актывіст Віктар Сырыца.

МЛ, паводле spring96.org

Глядзі таксама
Каментары