Барак Оўбама: я цалаваў медсясцёр, якія кантактавалі з хворымі на ліхаманку Эбола


Сам кіраўнік Белага дому яшчэ ўчора адмяніў запланаваную перадвыбарчую паездку па краіне, каб правесці нарады, прысвечаныя барацьбе з эпідэміяй.

«Я адчуваў сябе пры гэтым у абсалютнай бяспецы, ніякіх падстаў для панікі няма», – прыводзіць «The Washington Post» словы амерыканскага лідара.

Успышка ліхаманкі пачалася сёлета ў сакавіку ў Гвінеі, затым вірус распаўсюдзіўся на Сьера-Леонэ, Ліберыю, Нігерыю, Дэмакратычную Рэспубліку Конга і Сенегал. Колькасць загінулых ад віруса перавысіла 4,5 тысячаў чалавек па ўсім свеце.

Эфектыўнай вакцыны супраць ліхаманкі не існуе. Прагнозы несуцяшальныя – міжнародная супольнасць не паспявае за тэмпамі распаўсюджвання хваробы. Паводле медыкаў, да снежня вірусам будуць заражацца да 10 тысячаў чалавек на тыдзень.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў