Барацьба з «дармаедствам»: За паўгода статус беспрацоўнага атрымалі амаль 100 тыс. чалавек


Міністэрства працы і сацыяльнай абароны зрабіла справаздачу аб рынку працы.

У першым паўгоддзі ў цэнтры занятасці і сацыяльнай абароны звярнуліся 136,5 тыс. чалавек, якія шукаюць працу. З іх на ўлік у якасці беспрацоўных паставілі 99,1 тыс. чалавек. Што праўда, 1 ліпеня на ўліку стаялі 46,8 тыс. беспрацоўных. Такія дадзеныя прыводзіць БелТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Рынак працы характарызуецца зніжэннем попыту на працоўную сілу, павелічэннем зваротаў у службу занятасці з мэтай атрымання дапамогі ў працаўладкаванні, ростам рэгістрацыі беспрацоўных і напружанасцю на рынку працы, адзначае дзяржаўнае навінавае агенцтва.

1 ліпеня на адну вакансію прыпадала 1,7 беспрацоўнага – год таму толькі 0,4.

Тым часам колькасць вакансіяў зніжаецца. 1 ліпеня ў цэнтрах занятасці іх было 27,6 тыс. – удвая менш, чым летась.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў